Экскурсія ў рэдакцыю "Чырвонай зоркі": падапечныя ТЦСАН даведаліся, як ствараюцца навіны

25.11.2026

Падапечныя аддзяленне комплекснай падтрымкі ў крызіснай сітуацыі і падтрымкі актыўнага даўгалецця ва ўмовах дзённага знаходжання здзейснілі візіт у рэдакцыю раённай газеты "Чырвоная зорка", якая год таму знайшла новы дом па абноўленым адрасе. Гэтая сустрэча стала для гасцей не проста экскурсіяй, а сапраўдным пагружэннем у свет журналістыкі і магчымасцю дакрануцца да працэсу стварэння навін.

Падчас гутаркі журналісты падзяліліся сакрэтамі свайго рамяства: распавялі пра тое, як збіраюцца навіны, як адбываецца іх праверка і падрыхтоўка да публікацыі. Госці з непадробнай цікавасцю слухалі пра будні рэдакцыі, пра тое, як важна быць у курсе падзей і аператыўна даносіць іх да чытачоў. Было бачна, што кожны супрацоўнік газеты ўкладвае душу ў сваю працу, імкнучыся зрабіць выданне цікавым і карысным для жыхароў раёна.

Асаблівае захапленне ў падапечных выклікала прапанова прыняць удзел у стварэнні кантэнту для маючага адбыцца навагодняга выпуску газеты і відэа для сацыяльных сетак. Гэта стала для іх не толькі магчымасцю праявіць свае творчыя здольнасці, але і адчуць сябе часткай вялікай справы, унесці свой уклад у стварэнне святочнай атмасферы для ўсіх чытачоў.

Па заканчэнні візіту госці выказалі шчырую падзяку супрацоўнікам раёнкі за цёплы прыём і цікавую экскурсію. Яны засталіся пад вялікім уражаннем ад убачанага і пачутага, а галоўнае – атрымалі зарад пазітыўных эмоцый і натхнення.

Падпішыцеся на нашы навіны