Клопат у кожным дзеянні!

17.11.2026

Для тых, хто мае патрэбу ў пастаянным доглядзе, сродкі гігіены - гэта не проста рэчы першай неабходнасці, а аснова камфорту, спакою і годнага жыцця.

Дзякуючы гуманітарнай дапамозе, атрыманай ТЦСАН Уздзенскага раёна, адрасную падтрымку ў выглядзе падгузнікаў і ўбіраючых пялёнак атрымалі сацыяльна ўразлівыя катэгорыі грамадзян.

Замежная бязвыплатная дапамога аказана дабрачыннай арганізацыяй "Барэнскі праект" (Ірландыя)

Разам мы робім жыццё тых, хто апынуўся ў цяжкай жыццёвай сітуацыі, крышачку цяплей і лягчэй!

Падпішыцеся на нашы навіны