Напярэдадні навагодніх святаў у аддзяленні сацыяльнай рэабілітацыі, абілітацыі інвалідаў пачала дзейнічаць "Майстэрня Дзеда Мароза"
16.11.2026На занятках у рэабілітацыйна-працоўнай майстэрні разгарнулася сапраўдная перадсвяточная вытворчасць. Хлопцы з велізарным захапленнем ствараюць унікальныя навагоднія сувеніры. Галоўнымі героямі гэтай зімы сталі Снегавічкі - і кожны з іх захоўвае ў сабе душэўнае цяпло, шчырасць і часцінку душы свайго стваральніка.
У жыхароў і гасцей горада ёсць выдатная магчымасць падтрымаць дзяцей і падарыць блізкім па-сапраўднаму душэўныя падарункі.
Запрашаем усіх наведаць сувенірную краму па адрасе: г. Узда, вул. Школьная, 2.
