Бяспека пачынаецца з кожнага з нас!
23.10.2026Спецыялісты ТЦСАН Уздзенскага раёна актыўна ўключыліся ў рэспубліканскую прафілактычную акцыю "За бяспеку разам".
У зоне асаблівай увагі па абследаванні супрацьпажарнага стану жылля - сацыяльна-ўразлівыя катэгорыі насельніцтва.
Падчас візітаў бяспекі спецыялісты:
- правяраюць умовы пражывання;
- аказваюць кансультатыўную дапамогу;
- звяртаюць увагу на простыя, але жыццёва важныя правілы, якія дапамагаюць зберагчы сябе, сваіх блізкіх і сваё жыллё ад надзвычайных сітуацый.
Ратавальнікі нагадваюць:
- праверце на працаздольнасць аўтаномныя пажарныя апавяшчальнікі, а ў выпадку іх адсутнасці - усталюйце ў жылых памяшканнях домаўладання.
- звярніце ўвагу на спраўнасць ацяпляльнага абсталявання і электрычнай праводкі. Не ўключайце ў сетку некалькі прыбораў адначасова, не выкарыстоўвайце прыборы з пашкоджанымі відэльцамі і шнурамі. Не пакідайце без нагляду ў сетцы зарадныя прылады.
- не дазваляйце дзецям гуляць з запалкамі і запальнічкамі, ні ў якім разе не пакідайце малых без нагляду.
- забараніце сабе і блізкім курыць у жыллi.
Калі Вы жадаеце атрымаць кансультацыю спецыялістаў ці падаць заяўку на абследаванне (бясплатнае!) супрацьпажарнага стану Вашага домаўладання, звяртайцеся:
- (01718) 69048 (пн.-пт.: 08.00-13.00, 14.00-17.00) – сектар нагляду і прафілактыкі Уздзенскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях;
- 101 або 112 (дыспетчар цэнтра аператыўнага кіравання РАНС, кругласутачна).
ПАМЯТАЕЦЕ: Бяспека пачынаецца з адказных адносін кожнага з нас!
https://tcsonuzda.by/be/novosti/item/7412-bezopasnost-nachinaetsya-s-kazhdogo-iz-nas.html#sigProId6aaad7f928
