Салодкія прызнанні мамам: як дзеці і валанцёры "срэбнага" ўзросту пяклі святочныя кексы

16.10.2026

Магія кулінарыі, дзіцячыя ўсмешкі і мудрасць "срэбных" валанцёраў - менавіта так у кулінарнай студыі "Смак жыцця" ТЦСАН Уздзенскага раёна прайшоў майстар-клас па выпечцы кексаў, які аб'яднаў "срэбных" валанцёраў і падлеткаў, якія апынуліся ў цяжкай жыццёвай сітуацыі.

Мерапрыемства прымеркавана да самага далікатнага свята - Дня маці. Разам яны стваралі не проста дэсерты, а сапраўдныя ядомыя прызнанні ў любові сваім мамам - духмяныя і пышныя кексы.

Падобныя сустрэчы - гэта не проста пра рэцэпты і кулінарныя навыкі. Гэта пра ўвагу, клопат, веру ў свае сілы і ўменне дарыць цяпло тым, хто ў гэтым мае патрэбу!

З Днём маці! Дзякуй усім мамам за бясконцае цярпенне і падтрымку, цёплыя рукі і мудрасць! Моцнага здароўя, душэўнага цяпла і хай дзеці радуюць вас кожны дзень!

Падпішыцеся на нашы навіны