З любоўю ад Беларускага саюза жанчын!

16.10.2026

У Дзень маці супрацоўніцы ТЦСАН - актывісты раённай арганізацыі "Беларускага саюза жанчын" выйшлі на вуліцы горада, каб правесці асаблівую акцыю "Кропелька цяпла для мамы".

Яны трымалі ў руках загадзя падрыхтаваныя паштоўкі і салодкія падарункі, каб павіншаваць са святам кожную сустрэчную маму і бабулю. Да кожнай паштоўкі прыкладаўся салодкі камплімент, а шчырыя ўсмешкі валанцёраў сталі самым кранальным упрыгожваннем вуліц. Акцыя не проста дарыла жанчынам святочны настрой - яна нагадвала кожнаму мінаку пра самага галоўнага чалавека ў жыцці, пра тое, каго нельга забываць, – пра маму.

Дырэктар ТЦСАН, старшыня раённай арганізацыі БСЖ Наталля Жук адзначыла:

- Для нас мама - гэта самае святое слова ў жыцці. Мы хацелі праз такі просты, але шчыры жэст даць кожнай жанчыне - маладой або ва ўзросце - адчуць павагу і клопат грамадства. Нават адна паштоўка, адно добрае слова - і мы верым, што гэта зможа сагрэць чыйсьці дзень.

Падпішыцеся на нашы навіны