Матчына любоў - цэлы сусвет: ва Уздзенскім ТЦСАН прайшло пасяджэнне бацькоўскага клуба "Прамень надзеі"

16.10.2026

Менавіта пад такім дэвізам у аддзяленні сацыяльнай рэабілітацыі, абілітацыі, інвалідаў ТЦСАН адбылося святочнае мерапрыемства, прымеркаванае да Тыдня бацькоўскай любові.

Са сцэны з вуснаў ужо дарослых дзяцей у адрас любімых бацькоў гучалі добрыя, шчырыя і цёплыя словы. Праграма мерапрыемства была насычанай і разнастайнай:

  • кранальныя вершы і душэўныя песні
  • танцавальныя нумары
  • інтэрактыўная гульнявая праграма.

Асаблівую атмасферу свята дапамаглі стварыць валанцёры аддзялення - навучэнцы Літвянскай базавай школы, пацешыўшы прысутных сваімі творчымі нумарамі і падарункамі, зробленымі сваімі рукамі.

Мерапрыемства прайшло на адным дыханні, падарыўшы ўсім удзельнікам вялізны зарад станоўчых эмоцый.

Падпішыцеся на нашы навіны