Сапраўднае свята з песнямі і падарункамі зладзілі для выхаванцаў Кухціцкага дзіцячага сада валанцёры ТЦСАН

16.10.2026

У госці да хлапчукоў і дзяўчынкам зазірнуў актыў вакальнай студыі "Пазітыў" разам з кіраўніком Алегам Каламійцам і загадчыцай аддзяленнем комплекснай падтрымкі ў крызіснай сітуацыі і падтрымкі актыўнага даўгалецця ва ўмовах дзённага знаходжання Юліяй Зяневіч.

Мерапрыемства прайшло ў рамках Тыдня бацькоўскай любові.

Госці падрыхтавалі для дзяцей падарункі - музычныя і не толькі. Трэба было бачыць азарт у вачах дзетак, калі дарослыя спявалі песні, Малыя нястомна пляскалі ў далонькі.

- Такія выдатныя дзеткі. Гледзячы на іх, мы самі зараджаліся пазітыўнымі эмоцыямі, - не хаваючы захаплення, заўважыла Наталля Шамянкова. - Я наогул люблю мерапрыемствы, калі мы прыязджаем у госці да малых. Дзеці - самы шчыры глядач. З аднаго боку, ты дорыш ім эмоцыі, а з другога - яны адказваюць табе ўзаемнасцю. І ты разумееш, што ўсё робіш правільна.

Асаблівае захапленне ў дзятвы выклікалі цацкі, якія перадалі малышам.

- Дзякуй Вам за такі цудоўны візіт, - адзначыла загадчыца дзіцячага садка Ірына Барадзе. - Столькі эмоцый атрымалі нашы выхаванцы. Вы падарылі ім сапраўднае свята.

Важнасць такіх сустрэч, калі сустракаюцца прадстаўнікі розных пакаленняў, падкрэсліла загадчыца аддзялення Юлія Зяневіч:

- Неразлучныя сябры - дарослыя і дзеці. Менавіта ў такіх жывых зносінах адбываецца перадача цяпла і жыццёвага вопыту. Такія сустрэчы прадстаўнікоў розных пакаленняў вучаць нашых дзяцей дабрыні, адкрытасці і павазе, а для дарослых – гэта магчымасць зноў акунуцца ў свет дзяцінства і падарыць юным сябрам часцінку свайго сэрца.

Падпішыцеся на нашы навіны