Тэкстыльныя лялькі ручной работы - візітная картка рэабілітацыйна-працоўнай майстэрні для грамадзян з інваліднасцю ТЦСАН

16.10.2026

Уявіце сабе ляльку, якая выглядае як сапраўдны чалавек: у форменнай фуражцы, з прычоскай, у акуратным гарнітурчыку. Такую не купіш у краме - яе шыюць уручную ў аддзяленні рэабілітацыі і абілітацыі інвалідаў ТЦСАН Уздзенскага раёна.

За два гады тут стварылі ўжо больш за дзясятак такіх лялек - ад простых тэкстыльных да партрэтных, якія паўтараюць рысы канкрэтнага чалавека. І кожная - не проста сувенір, а вынік сумеснай працы майстра і людзей з абмежаванымі магчымасцямі.

Пачыналі ў рэабілітацыйна-працоўнай майстэрні з панчошных лялек, паступова перайшоўшы да тэкстыльных. З часам лялькі сталі не проста тэматычнымі, а тэкстыльнымі прататыпамі людзей. З'явіліся даярка і трактарыст, сацыяльны работнік і ваенны, работнік лесу і школьная настаўніца, супрацоўнік МНС і кухар, мастак і музыкант, пара хлебаробаў.  У распрацоўцы - яшчэ некалькі прадстаўнікоў розных прафесій.

На выраб адной лялькі сыходзіць каля тыдня, матэрыялы для іх (тканіны, трэдсы для валасоў, абутак) заказваюць праз Інтэрнэт-крамы.

Працэс - сумесны. З інвалідамі аддзялення рэабілітацыі і абілітацыі цэнтра, якія наведваюць працоўную майстэрню, робяць усё: абводзяць выкрайкі, прашываюць на машынцы нескладаную вопратку, набіваюць тулава сінцепонам, намотваюць ніткі для валасоў, майструюць атрыбутыку — васількі і кветкі з фаамірана. Падобная работа не толькі развівае дробную маторыку ў дзяцей з інваліднасцю, але і фантазію — разам прыдумляюць, што яшчэ можна зрабіць з падручных матэрыялаў. 

Як адзначыла Наталля Лапуста, інструктар па працоўнай тэрапіі, лялькі робяць не на патоку - да свята, на падарунак, з нагоды. Замовіць ляльку можа любы жадаючы - калі ёсць матэрыялы і час.

Але каштоўнасць падарунка, па словах Наталлі Пятроўны, не толькі ў майстэрстве:

- Ён зроблены не аднымі рукамі прафесіянала. Хлопцы самі рэалізуюцца, стараюцца - і ў іх атрымліваецца!

Падпішыцеся на нашы навіны