У ДУ "ТЦСАН Уздзенскага раёна" адбыўся комплекс важных інклюзіўных мерапрыемстваў. Сустрэчы прайшлі ў рамках месячніка "Чалавек з белым кіем"

07.10.2026

Галоўнай мэтай мерапрыемстваў стала павышэнне якасці аказання паслуг для людзей з інваліднасцю па зроку. Удзельнікамі навучальнага семінара "Этыка ўзаемадзеяння з невідушчымі людзьмі" сталі прадстаўнікі служб і арганізацый, якія аказваюць паслугі па забеспячэнні жыццядзейнасці насельніцтва.

Старшыня Мінскай абласной арганізацыі ГА "БелТІЗ" Смаляк Аксана Дзмітрыеўна азнаёміла прысутных з правіламі камунікацыі з інвалідамі па зроку, прадэманстравала асноўныя моманты пры аказанні сітуацыйнай дапамогі невідушчым і са слабым зрокам людзям.

Другая частка праграмы была прысвечана зносінам з членамі раённай арганізацыі ГА "БелТІЗ", на якой абмяркоўваліся ключавыя аспекты сацыяльнай падтрымкі:

  • Азнаёміла прысутных з актуальнымі зменамі ў законах, якія замацоўваюць правы і гарантыі грамадзян з інваліднасцю.
  • Апавяла пра сучасныя тэхнічныя сродкі сацыяльнай рэабілітацыі, якія палягчаюць паўсядзённае жыццё.

Падпішыцеся на нашы навіны