У Дзень пажылых людзей у Дзяржынску прайшоў марафон па скандынаўскай хадзе "Крок да даўгалецця" і круглы стол з удзелам Міністра працы і сацыяльнай абароны Андрэя Лабовіча
02.10.2026У пераадоленні дыстанцыі прынялі ўдзел пажылыя грамадзяне з усіх рэгіёнаў Мінскай вобласці.
У складзе каманды Уздзенскага раёна - самыя актыўныя аматары скандынаўскай хады.
Міністр працы і сацыяльнай абароны Андрэй Лабовіч азнаёміўся з работай абласных рэсурсных метадычных пляцовак і сацыяльнымі праектамі саміх пажылых грамадзян.
Сярод праектаў - праект ТЦСАН Уздзенскага раёна "#ЭкоСеребро", які развівае экалагічнае валанцёрства і ўмацоўвае сувязь пакаленняў.
Працягам стаў круглы стол "Старэйшае пакаленне: дабрабыт, клопат, увага" з удзелам прадстаўнікоў саветаў пажылых грамадзян Мінскай вобласці. Сярод іх - старшыня Уздзенскай раённай арганізацыі ветэранаў Таццяна Лычкоўская.
