З клопатам пра тых, хто прысвяціў жыццё дапамозе людзям!

02.10.2026

У Дзень пажылых людзей спецыялісты ТЦСАН Уздзенскага раёна правялі асаблівую і вельмі кранальную акцыю. Яны наведалі дома тых, чыя шматгадовая работа была прысвечана клопату аб блізкіх, — ветэранаў сацыяльнай службы!

- Гэтыя людзі доўгія гады аддавалі сваё цяпло, сілы і ўвагу тым, хто жыве ў нястачы. Сёння прыйшла наша чарга сказаць ім шчырае "дзякуй" за чуласць, адданасць прафесіі і бясцэнны жыццёвы вопыт, - адзначылі спецыялісты цэнтра.

Разам з цёплымі пажаданнямі моцнага здароўя, даўгалецця і душэўнага спакою дарагім ветэранам былі ўручаны салодкія падарункі.

Хай гэты сціплы сюрпрыз палепшыць іх будні і падорыць усмешку!

Нізкі вам паклон, дарагія ветэраны! Са святам мудрасці і дабра!

Падпішыцеся на нашы навіны