У цэнтры ўвагі – бяспека грамадзян
01.10.2026З пачаткам халадоў узрастае нагрузка на печы, катлы і абагравальнікі, а разам з ёй – і колькасць пажараў. З мэтай захавання жыцця грамадзян і стварэння бяспечных умоў пражывання, спецыялісты ДУ "ТЦСАН Уздзенскага раёна" падчас наведвання грамадзян, якія знаходзяцца ў цяжкай жыццёвай сітуацыі, нагадваюць пра галоўныя правілы бяспекі.
Праверка пячнога ацяплення:
- ачысціце коміны і печы ад сажы
- своечасова латайце ўсе пашкоджанні, расколіны
- пабяліце печ і дымавыя трубы на гарышчы
- перад топачнымі дзверцамі абавязкова замацуеце металічны ліст памерам не меней 50х70 см.
Эксплуатацыя электраабагравальнікаў:
- праверце спраўнасць электрапрыбораў
- не пакідайце працуючыя абагравальнікі без нагляду
- не стаўце прыборы блізка да мэблі, штор і пасцельнай бялізны. Ніколі не сушыце на іх адзенне.
- не ўключайце занадта шмат магутных прыбораў у адну разетку праз траякі ці падаўжальнікі.
Памятаеце! - цеплыня ў доме павінна быць бяспечнай, каб зімовыя вечары прыносілі толькі выгоду. Дадатковым і надзейным шчытом для вашай бяспекі стане ўсталёўка аўтаномнага пажарнага апавяшчальніка. У выпадку найменшага задымлення гэты прыбор імгненна падасць магутны гукавы сігнал, які абудзіць нават спячага чалавека і падорыць каштоўныя хвіліны на выратаванне.
https://tcsonuzda.by/be/novosti/item/7364-v-tsentre-vnimaniya-bezopasnost-grazhdan.html#sigProIdd8e9b6b48e
