Старасць - час для павагі і клопату, а не для страху і гвалту!

01.10.2026

У рамках правядзення прафілактычнай акцыі "Старасць не для гвалту" ў ТЦСАН Уздзенскага раёна адбылася сустрэча сацыяльных работнікаў з псіхолагам цэнтра Таццянай Новікавай.

У фокусе абмеркавання - алгарытм аказання дапамогі пажылым грамадзянам у сітуацыі хатняга гвалту, а менавіта:

  • арганізацыя дзейнасці пры аказанні дапамогі грамадзянам пажылога ўзросту ў сітуацыі дамашняга гвалту;
  • выяўленне гвалту ў дачыненні да пажылых грамадзян.

Асаблівая ўвага - самым распаўсюджаным формам гвалту ў дачыненні да пажылых грамадзян, а таксама паслугам, якія можа аказаць цэнтр у сітуацыі хатняга гвалту.

Па заканчэнні сустрэчы ўручаны ўлёткі з планам забеспячэння бяспекі ў выпадку хатняга гвалту.

Падпішыцеся на нашы навіны