Дакладны алгарытм дзеянняў - залог агульнага выратавання: Адзіны дзень бяспекі правялі ў ТЦСАН Уздзенскага раёна
24.09.2026Традыцыйна ў чацвёрты чацвер верасня ў ТЦСАН Уздзенскага раёна гаварылі аб бяспечных паводзінах ва ўмовах пажару і іншых няштатных сітуацыях.
- Адпрацавалі планы эвакуацыі,
- Успомнілі алгарытмы дзеяння пры аказанні першай дапамогі пацярпелым да прыбыцця спецыялізаваных службаў,
- Праглядзелі тэматычныя відэаролікі.
Навучальныя заняткі і практычную адпрацоўку плана эвакуацыі правялі і з наведвальнікамі аддзяленняў дзённага знаходжання.
Галоўны пасыл сённяшняга дня: ад правільных дзеянняў - да выратаваных жыццяў!!!
Наша бяспека - у нашых руках!
