24 верасня ў Рэспубліцы Беларусь пройдзе Адзіны дзень бяспекі

21.09.2026

Асноўная задача Адзінага дня бяспекі - навучанне работнікаў правільным дзеянням ва ўмовах пажараў і няштатных сітуацый, а таксама дзеянням па аказанні першай дапамогі (сама- і ўзаемадапамогі пры магчымых траўмах) да прыбыцця спецыяльных службаў (ратавальнікаў, медыцынскіх работнікаў, міліцыі).

Кожны работнік павінен дакладна разумець, што, знаходзячыся на працоўным месцы (у офісе), трэба строга выконваць правілы пажарнай бяспекі.

Запомніце некалькі рэкамендацый:

  • варта трымаць у чысціні і парадку сваё працоўнае месца;
  • не загрувашчвайце праходы і выхады рознымі прадметамі і абсталяваннем;
  • курыце толькі ў спецыяльна адведзеных месцах;
  • не перагружайце сетку адначасовым уключэннем электрапрыбораў;
  • выкарыстоўвайце бытавыя чайнікі, мікрахвалевыя печы, Тостэры і воданагравальнікі толькі ў спецыяльна адведзеных памяшканнях на вогнеўстойлівых падстаўках;
  • не выкарыстоўвайце падаўжальнікі для ўключэння электраабагравальнікаў, кандыцыянераў, электрапліт, сервераў;
  • не разводзьце ў памяшканнях адкрыты агонь;
  • не захоўвайце ў памяшканні лёгкаўзгаральныя вадкасці;
  • вывучыце таблічкі з нумарамі тэлефонаў экстраных службаў, у тым ліку тэлефон МНС, а таксама gрозвішчы адказных за супрацьпажарную бяспеку;
  • вывучыце план эвакуацыі пры пажары;
  • вывучыце інструкцыю па ўжыванні першасных сродкаў пажаратушэння;
  • пасля заканчэння працоўнага дня выключайце з сеткі электрапрыборы.

Калі вы пачулі гук пажарнай сігналізацыі на прадпрыемстве або ў арганізацыі:

  • не панікуйце;
  • пакіньце памяшканне па эвакуацыйных знаках;
  • патэлефануйце па тэлефоне 112;
  • рухайцеся ў процілеглы бок ад дыму, прыгнуўшыся да падлогі, прыкрыўшы органы дыхання.

Калі пачаўся пажар на працоўным месцы:

  • не панікуйце, патэлефануйце па тэлефоне 112;
  • адключыце электрапрыборы;
  • апавясціце аб пажары калег;
  • па магчымасці скарыстайцеся вогнетушыцелем;
  • пакіньце памяшканне.

Падпішыцеся на нашы навіны