Тэматычны майстар-клас "У гасцях у казкі" правялі ў аддзяленні сацыяльнай рэабілітацыі, абілітацыі інвалідаў ТЦСАН Уздзенскага раёна

11.08.2026

У рамках рэабілітацыйна-працоўнай майстэрні падапечныя аддзялення паспрабавалі свае сілы ў вырабе аднаго з самых вядомых персанажаў народных казак - Бабы Ягі, якая стане выдатным абярэгам, захавальніцай хатняга ачага, падобна дамавіку.

На занятках дзеці вучацца працаваць за швейнай машынкай, выкарыстоўваючы натуральныя тканіны і ствараючы прыгожыя прадметы інтэр'еру.

Сумеснымі намаганнямі хлопцы вырабілі абярэгі для далейшага ўдзелу ў выставах-продажах.

Падпішыцеся на нашы навіны