Семінар-нарада для спецыялістаў і сацыяльных работнікаў цэнтра

29.07.2026

У ДУ "ТЦСАН Уздзенскага раёна" з мэтай вывучэння пытанняў бяспечнага пражывання сацыяльна-уразлівых катэгорый грамадзян арганізаваны і праведзены семінар-нарада для спецыялістаў і сацыяльных работнікаў цэнтра.

У мерапрыемстве прынялі ўдзел:

- інспектар сектара нагляду і прафілактыкі Уздзенскага РАНС - Павел Бондар;

- оперупаўнаважаны крымінальнага вышуку Уздзенскага РАУС - Андрэй Сарока.

У ходзе правядзення нарады абмеркавалі важныя пытанні па забеспячэнні пажарнай бяспекі сацыяльна-уразлівых катэгорый грамадзян, вызначэнні крытэрыяў і прыкмет небяспечных умоў пражывання.

На рэальных прыкладах разабралі асноўныя схемы здзяйснення кіберзлачынстваў у дачыненні да пажылых грамадзян і інвалідаў.

Таксама абмеркавалі далейшае ўзаемадзеянне суб'ектаў прафілактыкі.

Падпішыцеся на нашы навіны