У Дзяржынску прайшоў IV Адкрыты маладзёжны фестываль-конкурс інклюзіўнай творчасці "Я - талент!"
14.07.2026Гэта падзея традыцыйна аб'яднала маладых людзей з рознымі магчымасцямі, каб прадэманстраваць свае таленты і натхніць іншых!
Сярод удзельнікаў фестывалю і прадстаўнікі Уздзеншчыны – творчыя і крэатыўныя падапечныя аддзяленні сацыяльнай рэабілітацыі, абілітацыі інвалідаў ТЦСАН:
- Юлія Глябко выканала песню "Сэрца Зямлі маёй".
- Наталля Стрыбук і Павел Лятун прадставілі танцавальны дуэт "У рытме мары".
Актыўная жыццёвая пазіцыя дзяцей, іх упартасць і імкненне да перамогі далі свае вынікі!
Дыплом лаўрэата I ступені - у Юліі Глябко!
Дыпломы лаўрэатаў II ступені - у Паўла Лятуна і Наталлі Стрыбук!
Віншуем пераможцаў і жадаем ім далейшых поспехаў у творчасці, натхнення і ўдзячных гледачоў!!!
https://tcsonuzda.by/be/novosti/item/7320-v-dzerzhinske-proshel-iv-otkrytyj-molodezhnyj-festival-konkurs-inklyuzivnogo-tvorchestva-ya-talant.html#sigProId9ed3b686d9
