Праз спорт - да актыўнага даўгалецця: лэдзі "элегантнага" ўзросту спаборнічалі ў стральбе з пнеўматычнай вінтоўкі і даказалі, што спартыўная стральба - гэта і жаночая справа

30.06.2026

Лакацыя - ФАЦ Уздзенскага раёна

Турнір па стральбе з пнеўматычнай вінтоўкі быў прымеркаваны да Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь.

Барацьба была ўпартай, але кожная з удзельніц паказала годны вынік, прадэманстраваўшы свае здольнасці траплення ў мішэнь.

Самымі дакладнымі і трапнымі стралкамі сталі:

1 месца - Навіцкая Вольга
2 месца - Кручкова Святлана
3 месца - Герасімовіч Вольга

Спаборніцтвы яшчэ раз дазволілі пераканацца ў тым, што актыўны лад жыцця, баявы настрой і рызыка ў грамадзян "элегантнага" ўзросту не згасаюць з гадамі!

Падпішыцеся на нашы навіны