Займальныя заняткі на развіццё самастойнасці

29.06.2026

Для большасці людзей схадзіць у кафэ — звыклая справа. А для падапечных аддзялення сацыяльнай рэабілітацыі, абілітацыі інвалідаў ДУ "ТЦСАН Уздзенскага раёна" — гэта паўнавартасны занятак па сацыялізацыі.

Кожны такі выхад — трэніроўка памяці, камунікацыі, фінансавай пісьменнасці і ўпэўненасці ў сабе. Дзеці вучацца жыць у горадзе без пастаяннай апекі, атрымліваюць вопыт, які набліжае іх да сапраўднай самастойнасці.

З вялікай цікавасцю хлопцы вывучалі меню, вучыліся выбіраць і рабіць заказ. Утульная абстаноўка, добрая музыка і сяброўскія зносіны ва ўсіх пакінулі самыя лепшыя ўражанні.

Падпішыцеся на нашы навіны