На тэрыторыі Уздзенскага раёна пройдзе Комплекс прафілактычных мерапрыемстваў, накіраваных на папярэджанне супрацьпраўных паводзін грамадзян
23.06.2026З 19 чэрвеня па 10 ліпеня на тэрыторыі Уздзенскага раёна пройдзе Комплекс прафілактычных мерапрыемстваў, накіраваных на папярэджанне супрацьпраўных паводзін грамадзян.
Адны з асноўных задач:
- інфармаваць грамадзян аб магчымасцях дзяржаўных органаў і грамадскіх аб'яднанняў у вырашэнні праблем гвалту, палажэнняў Закона Рэспублікі Беларусь "Аб асновах дзейнасці па прафілактыцы правапарушэнняў";
- прыняцця меры прафілактычнага ўздзеяння да асоб, якія ажыццяўляюць гвалт у дачыненні да сумесна пражываючых пажылых людзей.
Калі вы сталі ахвярай або сведкам гвалту ў сям'і, не чакайце трагедыі, звярніцеся па дапамогу!
