Для кагосьці сёння звычайны дзень... Але не для "срэбных" валанцёраў ТЦСАН Уздзенскага раёна!

12.06.2026

Артысты-валанцёры з падпаленымі сэрцамі пачалі раніцу з добрых спраў. Тэатральная майстэрня "Iнклюзіў" расчыніла свае дзверы дзецям-інвалідам ЦКРНіР, маладым інвалідам і дашкольнікам дзіцячага сада N2 . Валанцёры падарылі дзецям новы спектакль "Спрэчка".

У аснову тэатральнай пастаноўкі была пакладзена казка "Спрэчка" члена Саюза пісьменнікаў Беларусі, жыхаркі Уздзеншчыны Таццяны Тэхнабедзінай.

Спрэчка - казка на беларускай мове пра тое, як дрэвы пачалі спрачацца паміж сабой, хто з іх найважнейшы.  

Шчасце ў вачах такіх гледачоў - велізарная радасць у душы "срэбных" валанцёраў!

Падпішыцеся на нашы навіны