Дзеці з інваліднасцю наведалі інтэрактыўную выставу па матывах любімага мультфільма

29.05.2026

Ва Уздзенскім гісторыка-краязнаўчым музеі адкрылася забаўляльна-гульнявая выстава "Маша і Мядзведзь". Падапечныя аддзялення сацыяльнай рэабілітацыі, абілітацыі інвалідаў ТЦСАН акунуліся ў сюжэт любімага мультфільма. Разнастайныя гульнявыя зоны, вялікія мульцяшныя лялькі, займальныя гульні захапілі ўвагу хлопчыкаў і дзяўчынак з першых хвілін наведвання.

Сумеснае баўленне часу і работа ў камандзе падарылі падапечным ТЦСАН станоўчыя эмоцыі і яркія ўспаміны.

Падпішыцеся на нашы навіны