Захоўваем традыцыі - гуляем у гарадкі. Як на базе ФАЦ Уздзенскага раёна прайшоў турнір па гарадошным спорце

26.05.2026

Турнір арганізаваны ў рамках рэалізацыі Нацыянальнай стратэгіі "Актыўнае даўгалецце-2030"

Удзельнікамі гульні ў гарадкі сталі грамадзяне "срэбнага" ўзросту.

Перад пачаткам гульні - традыцыйная размінка!

Элегантныя лэдзі з лёгкасцю кідалі цяжкія біты і даволі трапна выбівалі фігуры.

- Гарадошны спорт сапраўды прымушае памаладзець! Ён нас адсылае на гадоў 40 таму, калі гарадкі былі вельмі папулярныя і гулялі ў іх амаль у кожным двары! - падкрэсліла адна з удзельніц.

Пераможцы турніру адзначаны дыпломамі і салодкімі прызамі.

Падпішыцеся на нашы навіны