Шчыра, душэўна і па-сямейнаму цёпла: валанцёры "срэбнага" ўзросту ТЦСАН Уздзенскага раёна сумесна з моладдзю павіншавалі дзяцей вайны
06.05.2026Віншавальны марафон быў арганізаваны напярэдадні Дня Перамогі.
Валанцёрскі дэсант двух пакаленняў адправіўся да жывых сведкаў гісторыі, якіх прынята называць "дзеці вайны" - гэта тыя, хто ў юным узросце перажыў нягоды ваеннага часу, чыё дзяцінства апаліла вайна.
- Для нас вельмі важна надаць увагу тым, чыё дзяцінства прыйшлося на цяжкія ваенныя гады, - адзначылі валанцёры. - Іх успаміны пра голад, страту блізкіх і разруху застаюцца неацэнным сведчаннем гістарычнай праўды. Клопат пра іх сёння - даніна павагі іх стойкасці!
