Турыстычны маршрут пабудаваны!

06.05.2026

Напярэдадні 81-й гадавіны Вялікай Перамогі падапечныя аддзялення сацыяльнай рэабілітацыі, абілітацыі інвалідаў ТЦСАН наведалі мемарыяльны комплекс "Хатынь" і інтэрактыўную экспазіцыю музея, якая была адкрыта на тэрыторыі мемарыяльнага комплексу да 80-годдзя трагедыі ў Хатыні.

Не прайшлі хлопцы міма драўлянай царквы, якая знаходзіцца на тэрыторыі мемарыяльнага комплексу.

Працягнулася экскурсія наведваннем храма Свяціцеля Мікалая Цудатворца і святой крыніцы ў г. Лагойску. Асаблівае ўражанне зрабіў унікальны роспіс інтэр'еру на тэму Апакаліпсісу і Тайнай Вячэры.

Апошняй кропкай маршруту стала магіла святой блажэннай Валянціны Мінскай, - адной з жанчын, прылічаных у Беларусі да ліку святых.

Падпішыцеся на нашы навіны