Дапамога роднаму лесу: ЭКАволонтеры ТЦСАН Уздзенскага раёна прынялі ўдзел у акцыі "Лес! Дабро! Парадак!"

22.04.2026

Валанцёры "срэбнага" ўзросту і падапечныя аддзялення сацыяльнай рэабілітацыі, абілітацыі інвалідаў з радасцю падтрымалі экалагічную ініцыятыву і аказалі пасільную дапамогу на тэрыторыі гадавальніка Уздзенскага лясгаса.

Некалькі сотняў маладых дубоў, з любоўю выкапаных рукамі валанцёраў, у хуткім часе адправяцца на пасадку.

Лес - сімвал жыцця на зямлі. І мы рады ўнесці свой уклад у яго абарону і аднаўленне.

- Важна асабіста паказваць прыклад патрыятызму і клопату пра будучыню! - адзначылі ўдзельнікі акцыі.

Падпішыцеся на нашы навіны