Усміхаемся разам!
22.04.2026Здаровая і прыгожая ўсмешка - вынік штодзённага клопату і ўсвядомленага стаўлення да свайго здароўя. А гэтага можна дасягнуць толькі пры ўмове пісьменнага, сістэмнага догляду за паражніной рота -пачынаючы з дзяцінства і на працягу ўсяго жыцця.
Падапечныя аддзялення сацыяльнай рэабілітацыі, абілітацыі інвалідаў ТЦСАН пад кіраўніцтвам спецыяліста замацавалі правілы догляду за зубамі: чыстка, догляд за дзёснамі, умацаванне эмалі, догляд за паражніной рота.
Успомнілі гігіенічныя сродкі, неабходныя для догляду за зубамі, а таксама аб неабходнасці наведвання стаматолага як мінімум раз у год. На практыцы хлопцы замацавалі тэхніку чысткі зубоў.
- Каб ўсмешка заўсёды заставалася здаровай, важна падтрымліваць гігіену паражніны рота!!! - рэзюмавалі ўдзельнікі тэматычнага занятку.
https://tcsonuzda.by/be/novosti/item/7245-ulybaemsya-vmeste.html#sigProIdd7f018b6f9
