Вясны чароўная сіла!

26.03.2026

У аддзяленні забеспячэння дзённага знаходжання для грамадзян пажылога ўзросту ТЦСАН адбылася выстава дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва "Вясны чароўная сіла".

Выстава прымеркавана да Года беларускай жанчыны

На выставе прадстаўлены аўтарскія работы рукадзельніц - атрымальнікаў сацыяльных паслуг, створаныя на хвалі асаблівага вясновага натхнення.

Наведвальнікі выставы звярнулі ўвагу на разнастайнасць экспанатаў (вязаныя кручком сурвэткі і жаночыя сумачкі, кветкі з фаамірана і сінельнага дроту і многае іншае), аб'яднаных матывамі вясновага адраджэння.

Кожная выстаўленая работа ўнікальная і дзіўная і нясе ў сабе цяпло рук жанчын-майстрых, энергетыку іх душы.

Падпішыцеся на нашы навіны