На чарговай сустрэчы Школы сацыяльнага работніка абмеркавалі пытанні суіцыдальнай рызыкі ў сталым узросце
26.03.2026Псіхолаг ТЦСАН у рамках Школы сацыяльнага работніка правяла навучальны занятак, у цэнтры абмеркавання якога былі наступныя пытанні:
- павышэнне дасведчанасці аб суіцыдальных паводзінах у асоб старэйшых за працаздольны ўзрост;
- прафілактыка суіцыдальных паводзін;
- спосабы выхаду з крызіснай сітуацыі.
Сацыяльныя работнікі пазнаёміліся з псіхалагічнымі асаблівасцямі чалавека ў стане крызісу, а таксама з алгарытмам дзеянняў пры выяўленні суіцыдальных рызыкі.
Па заканчэнні сустрэчы ўручаны інфармацыйныя буклеты пра фактары рызыкі суіцыдальных паводзін у сталым узросце і пра тое, як паводзіць сябе, каб дапамагчы і не нашкодзіць.
