Час наводзіць парадак!

23.03.2026

Суботнік - гэта просты і эфектыўны спосаб унесці свой уклад у захаванне чысціні і парадку ў навакольным асяроддзі.

Узброіўшыся неабходным інвентаром, да "генеральнай" уборкі далучыліся і супрацоўнікі ТЦСАН Уздзенскага раёна: яны выйшлі на работы па добраўпарадкаванні тэрыторый установы.

- Навядзенне парадку ў нашым раёне - справа патрэбная і высакародная. Бо суботнік - гэта не толькі ўборка тэрыторыі, але і зносіны, добры настрой, пазітыўныя эмоцыі, і вядома, спосаб зрабіць нашу Уздзеншчыну яшчэ прыгажэйшай, спосаб агульнай працай з'яднаць людзей! - адзначыла дырэктар цэнтра Наталля Жук.

Падпішыцеся на нашы навіны