Памяць пакаленняў - жывая!

23.03.2026

22 сакавіка ў г. Узда ў парку Перамогі ля памятнага знака спаленым вёскам адбыўся мітынг-рэквіем, прысвечаны памяці ахвяр Хатыні.

На Уздзенскай зямлі лёс Хатыні спасціглі тры вёскі, яшчэ больш за 60 былі спалены поўнасцю або часткова.

Спецыялісты ТЦСАН Уздзенскага раёна ўшанавалі памяць загінуўшых у гады Вялікай Айчыннай вайны хвілінай маўчання, усклалі да помніка кветкі.

Падпішыцеся на нашы навіны