Іншая Японія: хлопцы з інваліднасцю наведалі цікавую выставу ў раённым музеі

11.03.2026

Экскурсіі ў музей адыгрываюць ключавую ролю ў сацыякультурнай рэабілітацыі інвалідаў, спрыяючы іх інтэграцыі ў грамадства, псіхалагічнай адаптацыі і развіццю пазнавальных здольнасцяў. Культурнае ўзбагачэнне, эстэтычная асалода і новыя ўражанні дапамагаюць знізіць стрэс і палепшыць эмацыйны стан.

Па гэтых прычынах наведванне новых выставачных экспазіцый у Уздзенскім раённым гісторыка-краязнаўчым музеі - адно з самых любімых баўлення часу для падапечных аддзялення сацыяльнай рэабілітацыі, абілітацыі інвалідаў.

У гэты раз хлопцы здзейснілі займальнае падарожжа ў Японію і змаглі пазнаёміцца з побытам, традыцыямі і мастацтвам гэтай краіны дзякуючы прадстаўленай у музеі калекцыі лялек і васкавых фігур.

Прымяраючы кімано, хлопцы пагрузіліся ў дзіўны свет японскай культуры, якая падарыла мора станоўчых эмоцый і новых уражанняў ад выставы.

Падпішыцеся на нашы навіны