Падарунак для мамы - з любоўю!

05.03.2026

Набліжаецца светлае, добрае і далікатнае свята 8 Сакавіка. Каб выказаць сваю любоў да мам для падапечных аддзялення сацыяльнай рэабілітацыі, абілітацыі інвалідаў ТЦСАН правялі займальны майстар-клас па роспісе драўляных кветкавых фігурак акрылавымі фарбамі.

Удзельнікі майстар-класа пазнаёміліся з парадкам выканання роспісу фігурак, законамі кампазіцыі колеру і прыступілі да работы.

У работу хлопцы ўклалі самыя светлыя пачуцці да роднага чалавека - мамы.

Роспіс драўляных фігурак сваімі рукамі - гэта не толькі творчы працэс, але і стварэнне ўнікальнага сувеніра для самых блізкіх і дарагіх.

Падпішыцеся на нашы навіны