Псіхолаг ТЦСАН правяла сустрэчу ў працоўным калектыве

13.03.2025

У рамках рэспубліканскай прафілактычнай акцыі "Дом без гвалту!" арганізавана сустрэча спецыялістаў ТЦСАН Уздзенскага раёна з працоўным калектывам ДУА "Дзіцячы сад №2 г. Узда".

Псіхолаг Таццяна Новікава распавяла пра паняцце "хатняга гвалту", прыкметы гвалту ў дачыненні да жанчын і дзяцей у сям'і, пра тое, як распазнаць гвалт і не стаць ахвярай. Усім прысутным уручаны інфармацыйна-асветніцкія матэрыялы з указаннем кантактных дадзеных арганізацый, дзе могуць аказаць дапамогу ў выпадку хатняга гвалту.

Падпішыцеся на нашы навіны