У ТЦСАН адбылося святочнае пасяджэнне бацькоўскага клуба "Прамень надзеі"

05.03.2025

У ім прынялі ўдзел бацькi дзяцей-інвалідаў і дзяцей з інваліднасцю, якія наведваюць аддзяленне сацыяльнай рэабілітацыі, абілітацыі інвалідаў ТЦСАН.

Спецыялісты правялі для ўдзельнікаў аглядную экскурсію па аддзяленні, арганізавалі творчы майстар-клас па роспісу імбірных пернікаў.

Затым падапечныя аддзялення сацыяльнай рэабілітацыі, абілітацыі інвалідаў сумесна з валанцёрамі-навучэнцамі ДУА "Літвянская базавая школа" падарылі мамам святочны канцэрт, які складаўся з вясновага букета творчых нумароў, любімых песень, добрага настрою і цёплых слоў!

У завяршэнні мерапрыемства ўсіх чакалі падарункі і святочнае чаяванне.

Віншуем усіх жанчын з надыходзячым святам і жадаем моцнага здароўя, радасці, удачы, любові, міру, дабрабыту і шчасця ў сем'ях!!!

Падпішыцеся на нашы навіны