
У Палацы культуры адбыўся ўрачысты сход, прысвечаны падвядзенню вынікаў работы галін народнай гаспадаркі Уздзенскага раёна за 2024 год
03.03.2025На раённую Дошку гонару Уздзенскага раёна занесена Вольга Махнач, загадчык аддзялення сацыяльнай рэабілітацыі, абілітацыі інвалідаў ДУ "ТЦСАН Уздзенскага раёна".
Падзяка старшыні Мінскага абласнога выканаўчага камітэта аб'яўлена сацыяльнаму работніку аддзялення сацыяльнай дапамогі на даму Балеснай Таццяне.
Падзячны ліст старшыні Уздзенскага раённага выканаўчага камітэта ўручылі сацыяльнаму работніку аддзялення сацыяльнай дапамогі дома Але Марцінчык.
Віншуем нашых калег з заслужанымі ўзнагародамі і жадаем далейшых поспехаў і працвітання!