У рамках сацыяльнага праекта "Праваслаўная гадзіна" пажылыя грамадзяне і хлопцы з інваліднасцю наведалі Петрапаўлаўскую царкву г. Узда

15.07.2024

У дзень памяці святых першавярхоўных апосталаў Пятра і Паўла падапечныя аддзяленняў сацыяльнай рэабілітацыі, абілітацыі інвалідаў і забеспячэння дзённага знаходжання для грамадзян пажылога ўзросту прынялі ўдзел у боскай літургіі ў царкве святых Пятра і Паўла г. Узда.

У светлае свята пажылыя грамадзяне і дзеці з інваліднасцю, якія наведваюць ТЦСАН, павіншавалі з Днём Анёла Паўла, епіскапа Маладзечанскага і Стаўбцоўскага, і падарылі карціну з вобразам Божай Маці, напісаную у тэхніцы мазаіка.

Падпішыцеся на нашы навіны