"Гэты горад - самы лепшы горад на зямлі..."

15.07.2024

Наш родны горад Узда адзначае юбілей! Калектыў ТЦСАН Уздзенскага раёна не застаўся ўбаку гэтай значнай падзеі і прыняў актыўны ўдзел у святочных мерапрыемствах.

Святочнае шэсце ў гонар 530-годдзя горада Узда і 100-годдзя Уздзенскага раёна дало старт галоўнаму святу горада. У калоне - спецыялісты і сацыяльныя работнікі цэнтра, узначальвалі калону кіраўнікі перадавых арганізацый раёна, у ліку якіх - і дырэктар ТЦСАН!

Выставу продаж сувенірнай прадукцыі, дзве тэматычныя фотазоны і аквагрым прапанавалі жыхарам і гасцям горада спецыялісты ТЦСАН.

Падпішыцеся на нашы навіны