ІІ адкрыты маладзёжны фестываль-конкурс інклюзіўнай творчасці "Я - талент" прайшоў у Дзяржынску

08.07.2024

У фестывалі прынялі ўдзел таленавітыя людзі з інваліднасцю з розных рэгіёнаў нашай краіны. Хлопцы паказвалі свае таленты ў вакале, харэаграфіі, дэкламацыі вершаў, дэкаратыўна-прыкладной і мастацкай творчасці.

У конкурснай праграме ў намінацыі "Вакал" Уздзенскі раён годна прадставіла Глябко Юлія з песняй "Добры дзень, Радзіма мая мілая!" і была ўзнагароджана дыпломам І ступені. Віншуем!

Падчас правядзення фестывалю працавалі пляцоўкі з майстар-класамі.

Усім удзельнікам і гасцям фестывалю конкурсны дзень запомніўся добрым настроем, пазітыўнымі эмоцыямі і, вядома ж, прыемнымі падарункамі…

Падпішыцеся на нашы навіны