Актывісты раённай арганізацыі Беларускага саюза жанчын павіншавалі з Днём Незалежнасці Рэспублікі Беларусь вязняў Зінаіду Чаглей і Івана Любчанку з Узды
04.07.2024Прыемных і кранальных момантаў сустрэчы дадало ўручэнне Зінаідзе Чаглей і Івану Любчанку юбілейных медалёў у гонар 80-годдзя вызвалення Беларусі, віншавальных адрасоў і падарункаў.
Наталля Жук, дырэктар ТЦСАН, старшыня раённай арганізацыі ГА "Беларускі саюз жанчын" звярнулася да ўшаноўваемых: "Моцнага Вам здароўя, бадзёрасці духу, шчасця і дабрабыту! Заставайцеся прыкладам мужнасці для нас і нашай моладзі! Няхай у нашым агульным доме - Беларусі - будуць мір і згода, а ў вашых сем'ях пануюць любоў і паразуменне!"