Напярэдадні Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь у ТЦСАН сустракалі гасцей з гарадоў-пабрацімаў
02.07.2024Дэлегацыі ад Шымскага муніцыпальнага раёна Наўгародскай вобласці Расійскай Федэрацыі і Яванскага краю Рэспублікі Таджыкістан наведалі аддзяленнi забеспячэння дзённага знаходжання для грамадзян пажылога ўзросту і сацыяльнай рэабілітацыі, абілітацыі інвалідаў ТЦСАН.
Дырэктар цэнтра Наталля Жук правяла аглядную экскурсію па аддзяленнях і пазнаёміла гасцей з дзейнасцю сацыяльнай установы.
Канцэртная праграма "Cлавім імя тваё, Беларусь", падрыхтаваная падапечнымі і супрацоўнікамі аддзяленняў, падарыла гасцям святочны настрой і мора станоўчых эмоцый.
І вядома ж, не забыліся пра добрую традыцыю: удзельнікам дэлегацыі прэзентавалі нацыянальныя сувеніры ручной работы.
https://tcsonuzda.by/be/novosti/item/6857-v-kanun-dnya-nezavisimosti-respubliki-belarus-v-ttsson-vstrechali-gostej-iz-gorodov-pobratimov.html#sigProIde6663d1546