Экскурсійныя паездкі для грамадзян "срэбнага" ўзросту - адзін з лепшых спосабаў падаўжэння актыўнага даўгалецця
28.06.2024У гэтым упэўнены падапечныя аддзяленні забеспячэння дзённага знаходжання для грамадзян пажылога ўзросту дзяржаўнай установы "Тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Уздзенскага раёна", якія любяць падарожнічаць па роднай Беларусі.
На гэты раз яны наведалі Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь і Цэнтральны батанічны сад. Музей уразіў велізарнай калекцыяй твораў мастацтва, а батанічны сад - разнастайнасцю расліннага свету.
"Такія паездкі падымаюць нам, пажылым людзям, настрой, настройваюць на пазітыўны лад, надаюць сілы ў барацьбе з хваробамі. І вядома, дазваляюць добра адпачыць, даведацца пра гісторыю роднай краіны, убачыць яе найпрыгажэйшыя месцы", - адзначыла Святлана Кручкова.