Мы любім свой горад!

24.06.2024

Практычна ва ўсіх гарадах свету ёсць арт-аб'екты, прысвечаныя роднаму гораду. Адной з асноўных пераваг гарадскіх інсталяцый з'яўляецца іх здольнасць рабіць горад больш маляўнічым і прывабным.

Падапечныя і спецыялісты аддзялення сацыяльнай рэабілітацыі, абілітацыі інвалідаў ДУ "ТЦСАН Уздзенскага раёна" вырабілі ў рамках працоўнай майстэрні арт-аб'ект з надпісам "Я люблю Узду", які будзе радаваць жыхароў і гасцей нашага горада. Пры арганізацыі фотозоны былі выкарыстаны даступныя матэрыялы і інструменты, вырабленыя сваімі рукамі.

Мы ганарымся тым, што можам зрабіць наш горад прыгажэйшым!

Падпішыцеся на нашы навіны