Актыўнае даўгалецце - наш прыярытэт!
20.06.2024У рамках Нацыянальнай стратэгіі Рэспублікі Беларусь "Актыўнае даўгалецце-2030" 19 чэрвеня ў Барысаве арганізаваны абласны інтэнсіў "Ёга-марафон 60+", прымеркаваны да Міжнароднага дня ёгі.
Падапечныя аддзялення забеспячэння дзённага знаходжання для грамадзян пажылога ўзросту ДУ "Тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Уздзенскага раёна" выбралі актыўнае баўленне часу каб зарадзіцца энергіяй, бадзёрасцю, пагутарыць з аднадумцамі, падзяліцца мудрасцю і вопытам.
Увазе прысутных была прадстаўлена шырокая разнастайнасць інтэрактыўных пляцовак вобласці. Удзельнікі мелі магчымасць правесці час весела, цікава, а таксама атрымаць карысныя веды: асвоіць міні-гольф, навучыцца аказваць першую дапамогу, праверыць свой спрыт і логіку ў настольных гульнях і многае іншае.
Лэдзі "элегантнага" ўзросту прынялі ўдзел у рабоце інтэрактыўных пляцовак Мінскай вобласці і з добрым настроем перайшлі на поле для ўдзелу ў майстар-класе па ёзе, дзе пад кіраўніцтвам кампетэнтнага інструктара выканалі фізічныя практыкаванні.
https://tcsonuzda.by/be/novosti/item/6849-aktivnoe-dolgoletie-nash-prioritet.html#sigProId80e775bcf5