Дзеці з інваліднасцю наведалі геалагічны помнік прыроды Уздзенскага раёна

13.06.2024

У рамках праекта "Рэкрацыйна-пазнавальны турызм для людзей з інваліднасцю" для падапечных аддзялення сацыяльнай рэабілітацыі, абілітацыі інвалідаў ДУ "ТЦСАН Уздзенскага раёна" сумесна з ДУ "ФАЦ Уздзенскага раёна" арганізавана наведванне геалагічнага помніка прыроды рэспубліканскага значэння "Валуны "Камянскія", які знаходзіцца на ўскраіне вёскі Камяное.

У старажытныя часы валуны з'яўляліся месцам правядзення паганскіх рытуалаў і абрадаў. Два велізарныя валуны ледавіковага перыяду прынесены з тэрыторыі Скандынавіі падчас сожскага зледзянення 220-150 тысяч гадоў таму і з'яўляюцца самай буйной па памерах групай валуноў у Мінскай вобласці.

Адзін з іх – 2 метры ў вышыню, а другі – 7 метраў у даўжыню. Статус геалагічнага помніка прыроды рэспубліканскага значэння "Валуны Камянскія" набылі ў 1972 годзе і знаходзяцца пад аховай дзяржавы. Гэта самая буйная па памерах група валуноў у Мінскай вобласці.

Экскурсія завяршылася пікніком на свежым паветры.

Падпішыцеся на нашы навіны