Лэдзі "залатога" ўзросту асвоілі асновы пажарнай службы

05.06.2024

Падапечныя аддзялення забеспячэння дзённага знаходжання для грамадзян пажылога ўзросту ТЦСАН наведалі пажарную аварыйна-выратавальную частку №1 г.Узда.

Ратавальнікі расказалі гасцям аб гісторыі стварэння пажарнай службы і МНС РБ, аб станаўленні і развіцці Уздзенскага РАНС.

Лэдзі "залатога" ўзросту пазнаёміліся не толькі з прафесіяй ратавальніка, але і

  • убачылі сучасную аварыйна-выратавальную тэхніку і абсталяванне,
  • прымяралі "баявую" амуніцыю пажарных,
  • уключыліся ў апараты на сціснутым паветры,
  • пабывалі ў Цэнтры аператыўнага кіравання, сэрцы службы выратавання Уздзеншчыны, куды паступаюць званкі па лініях 101 і 112.

Ратавальнікі з задавальненнем паказалі гасцям службовыя памяшканні, кабінеты, пакой адпачынку, кухню і спартзалу, спецыяльнае адзенне для ліквідацыі розных надзвычайных сітуацый, расказалі пра дзяжурныя суткі, выезд на ліквідацыю НС і аказанне дапамогі насельніцтву і жывёлам, адказалі на ўсе паступіўшыя пытанні.

Падпішыцеся на нашы навіны