Што можа быць лепш наведвання басейна ў гарачы дзень?

31.05.2024

Вось і атрымальнікі сацыяльных паслуг аддзялення сацыяльнай рэабілітацыі, абілітацыі інвалідаў ТЦСАН у суправаджэнні спецыяліста цэнтра і інструктара фізкультурна-аздараўленчага комплексу "Брыз" з вялікім задавальненнем наведалі басейн.

Заняткі акварэабілітацыяй павышаюць цягліцавы тонус, раўнамернае дыханне падчас плавання здымае стрэс і напружанне, паляпшае працу крывяноснай і дыхальнай сістэм, што вядзе да ўмацавання сасудаў і нармалізацыі кровазвароту. Дзякуючы розніцы тэмператур паветра і вады ўмацоўваецца агульны імунітэт.

Рэгулярныя заняткі плаваннем спрыяюць паляпшэнню якасці жыцця грамадзян з інваліднасцю і гарманізуюць псіхаэмацыйную сферу.

Падпішыцеся на нашы навіны