Мая сям'я – мая краіна!

22.05.2024

21 мая ў Слуцку адбыўся фінал абласнога тура рэспубліканскага конкурсу "Сям'я года 2024". Уздзеншчыну на конкурсе прадставіла шматдзетная сям'я Фалько.

За званне лепшай і права прадстаўляць Мінскую вобласць на рэспубліканскім конкурсе змагаліся таксама сем'і Клецкага, Валожынскага, Мінскага, Лагойскага, Барысаўскага і Дзяржынскага раёнаў.

Яркае і душэўнае выступленне нашых землякоў не пакінула нікога абыякавым! Аўтарская песня Анатоля Фалько "Мая сям'я – мая краіна" стала завяршальным акордам выступлення і дэвізам сям'і.

У фінале абласнога этапу сям'я Фалько атрымала "Прыз глядацкіх сімпатый"!

Падпішыцеся на нашы навіны